|
|
Сярод апошніх рэлізаў “БМАgroup” стане ў яго каталогах і трэці альбом блюзавага гурта “P.L.A.N.”, запіс якога скончваецца ў адной з менскіх студыяў. Гэты рэліз называецца “Вялікае калі ласка”. Сьпецыялісты мяркуюць, што хітом тут з'яўляецца песьня “Блюз ад самоты”, у якой вакал запісаны дуэтам Андрэя Плясанава (фронтмен гурта “P.L.A.N.”) і Юліі Гібкоўскай (вакалісткі ансамбля "Харошкі"). Каментатар музычнага сайта “Music.fromby.net” убачыў у творы, дзе тэкст да геніяльнай мелодыі А. Плясанава напісаў вядомы рок-паэт Вітаўт Мартыненка, нават роднасныя матывы шэдэўраў кшталту "Караван" (з рэпертуара Дзюка Элінгтона) і "Summertime" (Джорджа Гершвіна).
Магчыма, пакуль закончыцца працэс падрыхтоўкі альбома, Юлія Гібкоўская прыме ўдзел і ў шэрагу іншых яго трэкаў. Паралельна яна працуе і над матэрыялам акустычнага праекта А. Плясанава - "Piosenki samotnego licwina", дзе разам з удзельнікамі гурта "P.L.A.N" задзейнічаны студэнты Беларускай Акадэміі Музыкі. Гэты рэліз плануе таксама сёлета выдаць “БМАgroup”. А перад тым песьня "Сьветлая галава" з гэтага альбома выйдзе на тэматычным зборніку "Піўны альбом", падрыхтоўка да якога ўжо знаходзіцца ў стадыі завяршэньня на лэйбле “БМАgroup” пры падтрымцы менскага бровару “Аліварыя”.
Па больш падрабязную інфармацыю зьвяртайцеся да лідара гурта Андрэя Плясанава: 2065943.
|
|