Mузычная прастора Беларусі
12.12.2004 - Фан-клуб беларускай музыкі
http://fan-club.joy.by
Фан-клуб беларускай музыкі
Што такое “Фан-клуб беларускай музыкі” ведаюць, бадай што, нямногія. Але тыя хлопцы і дзяўчаты, што сабраліся на чарговае паседжанне клуба 9-га снежня, напэўна, зразумелі, што адраджаць беларускую музыку немагчыма без грунтоўных ведаў па культуры, музыцы, гісторыі і нават літаратуры. Барыс Мікалайчык, які першы раз прыйшоў на паседжанне фан-клуба, кажа: “Чуў, што тут можна пабачыць і паразмаўляць з вядомымі беларускімі музыкамі. Вось надарылася вольная гадзінка – вырашыў прыйсці.” Праграма паседжання сапраўды атрымалася вельмі насычаная. Па-першае, акрамя пастаяннага госця і заснавальніка мерапрыемства Віталя Супрановіча на сядзібу ТБМ завітаў удзельнік гурта “Зігзаг” Ігар Загумёнаў, які расказаў пра гастролі і бліжэйшыя планы сваёй каманды. Адказаўшы на пытанні ўдзельнікаў паседжання Ігар атрымаў запрашэнне ад каардынатараў МІ “Вока” удзельнічаць і ў наступных сходах і прэзентаваць дыск гурта “Зігзаг”, што неўзабаве павінен пабачыць свет. А з нагоды дня нараджэння беларускага пісьменніка Максіма Багдановіча каардынатарам ужо згаданай МІ Алесем Мазанікам была арганізавана цікавая віктарына, пераможцы якой атрымалі прызы ад шоў-бізнесмена Віталя Супрановіча – дыскі, касеты і плакаты.
Заходзь! www.fan-club.joy.by
Каця Маркоўская, каардынатар маладзевай iнiцыятывы «Вока».


Музычная прастора Беларусі © 2003-2007
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: