Mузычная прастора Беларусі
17.12.2004 - Інфармацыя пра альбом HARD LIFE -- HEAVY MUSIC
http://bma.tam.by
Інфармацыя пра альбом HARD LIFE -- HEAVY MUSIC
26 сьнежня ў менскім клубе "Extreme" (ех-"Сафары", вул.Сурганова, 47/1) адбудзецца другая частка прэзентацыі HARD LIFE -- HEAVY MUSIC-3 з удзелам гуртоў:ASGUARD (Магілёў), ZNICH, VIR, zygimont VAZA, ЗЬМЯЯ, Dialectic Soul (Рэчыца). Спецыяльны госсьць MORTEM (Масква). Пачатак 17:00. Праект "HARD LIFE -- HEAVY MUSIC-3" унікальны для беларускай "цяжкай" сцэны. Нягледзячы на тое, што метал-гурты як у Беларусі, так і у замежжы ссьпяваюць у асноўным на ангельскай мове, вось ужо трэці год запар выдаецца цалкам беларускамоўная кампіляцыя "HARD LIFE -- HEAVY MUSIC-3". Акрамя беларускіх каманд у праекце таксама прымаюць удзел і замежныя госьці: THIRD STONE (Галандыя), THE DZVIERY (Польшча), MORTEN (Расея) і інш. Некаторыя гурты (DEADMARSH, VICIOUS CRUSADE, DIVINA ENEMA), упершыню дзякуючы праекту засьпявалі на беларускай мове. Нядаўна запрацаваў афіцыйны сайт альбома www.bma.tam.by, на якім можна атрымаць самыя апошнія навіны праекта, абмеркаваць складанкі на форуме, прагаласаваць за найбольш упадабаныя гурты і многае іншае. Посьпех першай часткі прэзентацыі і шматлікія просьбы аматараў цяжкай музыкі, натхнілі БМАgroup на правядзеньне святочнай прэзентацыі альбома 26 сьнежня ў клубе "Extreme" (ех-"Сафары", вул.Сурганова, 47/1). Вядучымі шоў будуць металічны Дзед Мароз (Алесь Таболіч, вакаліст гурта ZNICH) і Сьнягурка (Руся, вакалістка гурта INDIGA).


Музычная прастора Беларусі © 2003-2007
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: