Mузычная прастора Беларусі
23.12.2004 - 26 сьнежня ў клубе "Extreme" (ех-"Сафары", вул.Сурганова, 47/1) пройдзе другая частка прэзентацыі альбома "HARD LIFE -- HEAVY MUSIC-3"
http://bma.tam.by
26 сьнежня ў клубе
26 сьнежня ў менскім клубе "Extreme" (ех-"Сафары", вул.Сурганова, 47/1) адбудзецца другая частка прэзентацыі HARD LIFE -- HEAVY MUSIC-3 з удзелам гуртоў:ASGUARD (Магілёў), ZNICH, VIR, zygimont VAZA, ЗЬМЯЯ, Dialectic Soul (Рэчыца). Спецыяльны госсьць MORTEM (Масква). Пачатак 17:00.///---/// Праект "HARD LIFE -- HEAVY MUSIC-3" унікальны для беларускай "цяжкай" сцэны. Нягледзячы на тое, што метал-гурты як у Беларусі, так і у замежжы ссьпяваюць у асноўным на ангельскай мове, вось ужо трэці год запар выдаецца цалкам беларускамоўная кампіляцыя "HARD LIFE -- HEAVY MUSIC-3". Акрамя беларускіх каманд у праекце таксама прымаюць удзел і замежныя госьці: THIRD STONE (Галандыя), THE DZVIERY (Польшча), MORTEN (Расея) і інш. Некаторыя гурты (DEADMARSH, VICIOUS CRUSADE, DIVINA ENEMA), упершыню дзякуючы праекту засьпявалі на беларускай мове.///---/// Нядаўна запрацаваў афіцыйны сайт альбома www.bma.tam.by, на якім можна атрымаць самыя апошнія навіны праекта, абмеркаваць складанкі на форуме, прагаласаваць за найбольш упадабаныя гурты і многае іншае. Посьпех першай часткі прэзентацыі і шматлікія просьбы аматараў цяжкай музыкі, натхнілі БМАgroup на правядзеньне святочнай прэзентацыі альбома 26 сьнежня ў клубе "Extreme" (ех-"Сафары", вул.Сурганова, 47/1). Вядучымі шоў будуць металічны Дзед Мароз (Алесь Таболіч, вакаліст гурта ZNICH) і Сьнягурка (Руся, вакалістка гурта INDIGA).///---/// На канцэрце будзе разыграна 20 кампакт-дыскаў альбома і новых праграм удзельнікаў праекта: гуртоў ЗЬНІЧ і КАМАЕДЗІЦА.


Музычная прастора Беларусі © 2003-2007
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: