|
| |||||||
| |||||||
|
06.09.2007 - Першая ў Беларусі радыё-праграма пра хіп-хоп на Радыё Рацыя
http://www.krou-cpb.com |
|
На Радыё Рацыя пачынае вяшчаць першая ў Беларусі радыё-праграма пра Хіп-Хоп "BLACK BEAT". На Радыё Рацыя пачынае вяшчаць першая ў Беларусі радыё-праграма пра Хіп-Хоп "BLACK BEAT". "Black Beat" – гэта голас нашага пакаленьня, голас нашых вуліц без цэнзуры! У праграме шмат добрай музыкі з вялізарнай калекцыі вінілаў аднаго з найлепшых DJ'аў Польшчы – DJ Spox'a. Шмат андэрграўнда, клясыкі, олд-скула, хард-кора, а таксама добрага сучаснага Рэп'а. Кожная праграма будзе адрозьнівацца сваёй тэматыкай. За гэтую частку адказвае вядучы Кроў (Чырвоным па Белым). Пры дапамозе яго багатай калекцыі (некалькі дзесяткаў) кніг пра Хіп-Хоп вы пазнаеце культуру наскрозь, даведаецеся рэчаў пра якія вы ніколі раней не чулі. У праграме шмат цікавінак, чутак якімі мы з вамі падзелімся. Будзе пра часы, калі Afrika Bambaataa карміў Zulu Nation гамбургерамі з White Castle, будзе пра тое, што прадстаўляў лагатып Public Enemy. Будуць любімыя мейсцы Kool Keitha і публічны масаж Mister'a Frisky – вы даведаецеся ўсяго, пра што хацелі ведаць, але баяліся спытаць. Таксама пачуеце навіны Беларускай Хіп-Хоп сцэны, інтэрвію з беларускімі й замежнымі рэперамі. Зьбіраць інфармацыю нам дапамагае інфармацыйны-партнёр праграмы – БРАТинфо, дык што будзьце ўважлівымі – усё што вы скажаце, можа быць выкарыстана супраць вас ;) Мы хочам, каб гэтая праграма зрабілася сваеасаблівай плятформай не толькі для хіп-хопераў, а таксама для людзей якія хочуць пазнаць бліжэй нашую культуру. Таму заахвочваю вас пісаць лісты, са сваімі пытаньнямі, высновамі, навінамі сваіх гуртоў або проста тым чым вы хочаце падзеліцца з іншымі слухачамі. А мы будзем чытаць і на іх адказваць у нашай праграме. Таксама пішыце пра якіх выканаўцаў вы бы хацелі чагосьці даведацца й дасылайце спасылкі на вашыя трэкі. Дасылайце ўсё на адрас bb.racyja@gmail.com Сачыце ўважліва за праграмай, мабыць і вашае імя ў ёй прагучыць. BLACK BEAT кожную нядзелю ў 20:00 на хвалях Радыё Рацыя Слухайце нас: У інтэрнэце: У этэры: |
|
Музычная прастора Беларусі © 2003-2007 Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова. Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: |