|
|
Памятаю мае адчуванні падчас першага канцэрту “Святы вечар 2000”. Яны былі літаральна наступныя: “Якое шчасце – нарадзіцца і жыць на гэтай зямлі! Якое шчасце –
быць зараз тут, у гэтай залі!” Гэта быў такі моцны зарад энергіі, што і праз некалькі год, варта было толькі прыгадаць той канцэрт, узнікала пачуццё захаплення, жаданне спяваць, ствараць!
Нечага падобнага чакала і зараз... Але...
На мой погляд, сам канцэрт быў не надта добра сыграны. Я маю на ўвазе не работу музыкаў (тут (калі закрыць вочы на гук, які часам выстаўлялі не лепшым чынам) было ўсё выдатна), а тое, што часам узнікала думка, быццам кожны з удзельнікаў рэпетыраваў сам па сабе, і ўсе сустрэліся толькі непасрэдна перад выступам. Таксама мне здаецца, што голас Валерыі змяніўся не ў лепшы бок (дарэчы, гэта не толькі маё меркаваненне), і некаторыя песні зусім не выйгралі ад яго прысутнасці (“Ave Марыя” дык дакладна). Мо прычына, зноў жа, у дрэнным гуку, але ж я памятаю, як яна спявала на першым вялікім канцэрце “Крыві” ў гэтай жа залі! Ды і песні, абраныя для канцэрту, чамусьці не выстройваліся, у адрозненне ад мінулага, у нейкую канцэптуальную сістэму, хоць большасць з іх і гучалі падчас першай прэзентацыі праекту. Наогул, захавалася стойкае адчуванне таго, што і самі ўдзельнікі гралі і спявалі без імпэту, спрабуючы штучна разварушыць і сябе і залю. Але і гэта не заўсёды ўдавалася. На жаль, не хапала шчырасці, цеплыні, кантакту.
Крыху расчараваная глядачка
|
|