|
|
У сераду 24 сьнежня гурт "The Stokes" прэзентаваў свой максісінгл
"Между Минском и Римом".
Песьні з яго даўно ўжо круцяцца па радыё, і музыкі спадзяюцца, што сінгл
хутка разойдзецца.А затым ужо плянуюць выпусціць альбом.
У дадзеным выпадку, відаць, было вырашана прадэманстраваць шырокай грамадскасьці не толькі здабытак сваёй творчасьці, а і ўласныя эратычныя фантазіі. Аляксей карцінна жаліўся на недахоп жаночай ласкі
(якая безумоўна стымулюе мужчыну-творцу), і па рэакцыі прыхільніц было бачна, што ёсьць каму хлопцу дапамагчы і падтрымаць у цяжкую часіну працы
над альбомам.
>
Карацей, калі вы жадаеце паглядзець на мядзьведзя (ну і песьні, канешне, паслухаць), то калі ласка - слухайце Максісінгл гурта The Stokes "Между Минском и Римом".
Уласны карэспандэнт mpby.com: Летуновіч Іна.
|
|