Mузычная прастора Беларусі
08.12.2006 - Беларусы сьвяткуюць 10-ыя ўгодкі Placebo
http://music.fromby.net/
"Placebo моцна вылучаюцца на тле сваіх сучаснікаў, што робіць іх прыемным сюрпрызам на сучаснай музычнай сцэне. Гурт зьяўляецца бясконца далёкім як і ад бясьпекі, гэтак і ад суму, яны літаральна кіпяць. Дзёрзкае і адкрытае пачуцьцё гумару Браяна Молк
Placebo
Па сёньня музычныя крытыкі не пакідаюць надзеі разгадаць сакрэт “Placebo”, які ўжо на працягу дзесяці гадоў хвалюе мільёны прыхільнікаў з усяго свету. Верагодна, ня ўсе калектывы могуць пахваліцца тым, што сёньня мае Placebo. Армія прыхільнікаў гурта расьце ў геамэтрычнай прагрэсіі. Вечарыны, прысьвечаныя музычнай творчасьці вядомых брытанцаў, сталі добрай традыцыяй у шматлікіх гарадах. Дайшла чарга і да Менску, бо нагодаў больш чым дастаткова: 10-ыя ўгодкі Placebo і 34-ты дзень нарадзінаў фронтмэна гурта Браяна Молка... Застаецца толькі шкадаваць, што самога імяніньніка на вечарыне ня будзе. Затое будуць някепскія беларускія каманды “Hair Peace Salon”, сталы ўдзельнік гіт-параду ТГ “Крок”, “Клёндайк” на чале з Кацяй Пытлевай і некалькі іншых. Вечарына мусіць быць густоўнай!

10 сьнежня, клюб “Юла”. Пачатак у 17.30.

Раман Сухоцкі, для “Тузіна Гітоў”




Музычная прастора Беларусі © 2003-2007
Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова.
Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: