|
| |||||||
| |||||||
|
14.12.2006 - "Аляксандра і Канстанцін" сьпеліся з птушкамі
http://music.fromby.net/ |
Дуэт “Аляксандра і Канстанцін” скончыў працу над сваім новым відэакліпам "The Money & The Mountains". Праца над ім доўжылася амаль месяц, а рэжысэрам выступіў Сяргей Маеўскі, які ўжо зьняў два кліпы для дуэта – на “Сьвяты вечор” і "Stai![]() Ангельскамоўная "The Money & The Mountains", якую можна перакласьці як “Грошы ды горы” – адзін з апошніх гітоў дуэта. Яе сэнс у адвечнай дылеме – што зьяўляецца галоўным у жыцьці – фінансавыя падлікі ці свабода і сапраўдныя каштоўнасьці. Аляксандра Кірсанава апавядае, што здымкі гэтага кліпа праходзілі адразу ў трох месцах – у кветкавым салоне, у студыі маладых фотамастакоў Jam Studio і на сцэне палаца культуры БелАЗ. Дарэчы, колісь гэты гігант аўтамабілебудаўніцтва падтрымаў выхад дэбютнага дыску дуэта “За ліхімі за марозамі”, і на гэтай сцэне калісьці музыкі пачыналі свой творчы шлях. Па рэжысэрскай задумцы Аляксандра Кірсавана мусіла сьпяваць у атачэньні птушак. Гэтую частку кліпа здымалі ў адным з кветкавых салонаў Менску, сярод вялікай колькасьці кветак і разнастайных расьлінаў, у атачэньні птушак. “Як толькі Аляксандра пачынала сьпяваць, птушкі рэзка актывізаваліся, - апавядае Канстанцін Драпеза. – Ды так пяялі, што часам перакрывалі фанаграму!”. “Мне было надта прыемна, што музыка да “The Money & The Mountains" так кранула птушачак. Мяркую, што ім больш за ўсё прыйшліся да спадобы гукі акарыны, якія гучаць у гэтым творы”, - дадае Аляксандра. Відэакліп да "The Money & The Mountains" зараз мантуецца і пад Новы год ён мусіць зьявіцца на беларускіх тэлеканалах. SB, "Тузін Гітоў" |
|
Музычная прастора Беларусі © 2003-2007 Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова. Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: |