|
| |||||||
| |||||||
|
15.12.2006 - “Самая доўгая ноч” у “Нагуаля”
http://music.fromby.net/ |
Ансамбаль этнічнага сюррэалізму “Нагуаль” 24 сьнежня а 19-ай у клюбе “Арэна” прадставіць вялікую сольную праграму “Самая доўгая ноч”. Слухачам абяцаюць бубны, трубу, дуду, насавую флейту, сынтэзатар, гучаньне новых галасоў, паўночны гіп-гоп і нават гаражн![]() “Ночы ў сьнежні фантастычныя, асабліва калі надыходзяць цішыня і мароз. Можна пачуць, як дыхаюць дрэвы, як шоркаецца мышка пад сьнегам, як пішацца казка, як пэўны рух адбываецца ў гэтым глыбокім чароўным сьне... Мае бабуля і дзядуля жылі на хутары. Зімовай ноччу ляжыш у хатняй цішы і ўзгадваеш пра ўсё на сьвеце. Кожную калядную ноч дзядуля прачынаўся, рушыў у пакой, дзе стаяла “радыёла” – вялікі стары прыёмнік – і пачынаў шукаць якую-небудзь замежную станцыю, што транслявала багаслужэньне. Калі ж ён знаходзіў нейкія булькаючыя, хрыпатыя, але напаўняючыя шчымлівай радасьцю сэрца гукі, прачыналіся бабуля і я. Сядалі і слухалі. Уявіце, што за цуд адбываўся – у глухой вёсцы, на зімовым хутары, а трэцяй гадзіне ночы! Гэтак мы на тэрыторыі Савецкага Саюзу лавілі гукі ўрачыстых таямніцаў. Надыходзілі Каляды. Мілы мой дзядуля з пахам палёў і ветраў – якім неверагоднай моцы клопатам пра родных ён быў надзелены!.. Вось і канцэрт наш будзе праходзіць у той жа час самых даўгіх начэй, каб і мы, і вы змаглі далучыцца да сусьветнай цішыні ды набрацца моцы для Вясны. Але тое будзе толькі ў першай частцы нашай праграмы. Пасьля ўступяць бубны, труба і дуда, замурлыкае сынтэзатар, загучаць новыя галасы! Да прыкладу, паўночны гіп-гоп “На крыше моря” прагучыць у суправаджэньні насавой флейты. “Джябо кя” і “Маланкі” – увогуле як з цэлым аркестрам. На “Рыбе” жаночыя галасы створаць пранзальную шырыню гаражнага фольку. “Всеношная” – з дудой Кульпіна старэйшага. І бубнач будзе граць – прыгожы і малады. Безумоўна, будуць і нашыя старыя інструмэнты – ёлкін нос, банборы, цымбалы, клярнэт, бас-гітара і “акустыка”. Такім чынам, 24 сьнежня а 19-ай – сустрэць самую доўгую і самю чароўную ноч ў годзе – “Нагуаль” запрашае ў клюб “Арэна” (Талбухіна, 4). Папярэдні кошт квіткоў 10 000. У дзень канцэрту – 12 000. Падрабязней па тэлефоне (029) 671 58 65 і на афіцыйным сайце гурта nagualia.net. К.С., "Тузін Гітоў" |
|
Музычная прастора Беларусі © 2003-2007 Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова. Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: |