|
| |||||||
| |||||||
|
22.12.2006 - “Atlantica” сьпела з “Харошкамі”
http://music.fromby.net/ |
Гурт “Atlantica” вырашыла зьдзівіць музычную грамадзкасьць. Падчас запісу чарговага, навагодняга, выпуска Comedy Club Minsk Style яны выступалі разам з “Харошкамі”. “Atlantica” дагэтуль ня мела практыкі выступу з танцавальнымі калектывамі. “Рашэньне зрабі![]() На падрыхтоўку нумару было адведзена пяць дзён. Артысты паставілі перад сабою мэту, і ў іх гэта атрымалася! У фінале ўдзельнікі гурта выконваюць мудрагелістыя танцавальныя па ва ўнісон з “Харошкамі”. “Па праўдзе, мы хваляваліся. Выявілася, што на сцэне вобмаль месца. Давялося ў апошнія хвіліны рабіць нумар наноў. Вялікую ролю адыграў прафэсіяналізм “Харошак”. Мы не засьцерагаемся эклектыкі і экспэрымэнтаў. Тым больш, што больш, песьня пра тое, каб не губляць свой твар, калі трапляеш на экраны тэлевізіі”, - дзеліцца ўражаньнямі Алекс Дэвід. Зараз удзельнікі гурта сур’ёзна задумаліся над тым, каб надзяляць больш увагі харэаграфіі ва ўсіх сваіх выступах. 17 сьнежня яны наведалі сольны канцэрт “Харошак” у філярмоніі і ў іх зьявілася нямала цікавых ідэяў. “Малаверагодна, што гэта было наш першы і апошні выступ”, - усьміхаецца Алекс. Пабачыць сумесны нумар “Atlantica” & “Харошкі” можна будзе напярэдадні Новага Года. SB, "Тузін Гітоў" Фота: westrecords.by |
|
Музычная прастора Беларусі © 2003-2007 Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова. Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: |