|
| |||||||
| |||||||
|
30.12.2006 - “Крамбамбуля”: З Новым Годам!
http://music.fromby.net/ |
Гурт “Крамбамбуля” прэзэнтуе сваю самую новую песьню “З Новым Годам” у першым туры на “Тузіне Гітоў” у 2007 годзе. “Гэтая песьня мае ўвайсьці ў наш новы альбом “Крамбамбуля сьвяточная”, - апавядае лідэр каманды Лявон Вольскі. – Гэты дыск ужо запісаны і зн![]() Зімовыя сьвяты для “Крамбамбулі” – самая гарачая паравіна. “У гэты час у нас заўжды шмат карпаратыўных канцэртаў, - апавядае Лявон Вольскі. – І бязь песень, прысьвечаных Калядам ды Новаму году тут аніяк не абыйдзешся”. Сваю новую песьню гурт паступова ўводзіць у народ дзякуючы гэтым выступам на замову, бо іншай магчымасьці ў музыкаў няма – на іх творчасьць працягвае існаваць негалосная забарона, таму на радыё і тэлевізіі іх не пачуеш. Нягледзячы на вялікую колькасьць замоваў, непасрэдна Новы Год Лявон Вольскі плянуе адзначыць ў сваёй вёсцы, што месьціцца між Ракавам і Івянцом. Лявон Вольскі пэўны, што такія песьні, як “Новы год” жывуць зусім нядоўга, але пасьля нашых заўпэўніваньняў пагадзіўся на ўдзел яе ў гіт-парадзе “Тузін Гітоў”. “Віншую праз ваш сайт ўсіх прыхільнікаў нашай творчасьці і запрашаю на адмыслова створаную да сьвятаў старонку http://www.krambambulya.com/kalady. А калі “Новы год” ня згубіць актуальнасьці і цягам наступных месяцаў, мы гэтаму толькі пацешымся”, - усьміхаецца музыка. Крамбамбуля – З Новым Годам (муз. і сл. гурта). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB, "Тузін Гітоў" Ад рэдакцыі ТГ: Карыстаемся выпадкам і таксама віншуем ня толькі прыхільнікаў вясёлых “крамбамбульных” сьпеваў, але і ўсіх заўзятараў сапраўднай беларускай музыкі. Сёлета наш праект займеў яшчэ болей сяброў (а разам з тым, несумнеўна, што падвысілася і колькасьць “ворагаў”). Маральная падтрымка калегаў, музыкаў і простых наведнікаў будзе натхняць нас на працу і налета. Наступны тур на ТГ распачнецца ў пятніцу, 12-га студзеня 2007 году. Вясёлых сьвятаў! |
|
Музычная прастора Беларусі © 2003-2007 Пры выкарыстаньні матэрэялаў спасылка на www.mpby.com абавязкова. Па ўсіх пытаннях пісаць на e-mail: |